Родительский университет

План работы бацькоўскага універсітэта

п/п

Тэмы заняткаў

Адказныя

Дата/Час правядзення

Месца правядзення

 

1 цыкл (для бацькоў вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі)

 

1

Віды школьнай адаптацыі (лекцыя/

вебінар)

Котка Р.В.

20.11.2020

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

2

Бацькам аб правах дзіцяці і абавязках бацькоў (лекцыя)

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

3

Рэжым дня ў жыцці малодшага школьніка

(круглы стол)

 

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

4

Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці (семінар-практыкум)

Котка Р.В.

19.01.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

5

“Хачу” і “павінен”: правільныя прыярытэты малодшага школьніка

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

6

Прафесія – “бацькі” (занятак з элементамі трэнінга)

Цывіс

А.М.

Актавая зала

7

Агрэсіўныя паводзіны: як дапамагчы дзіцяці (псіхалагічны практыкум)

Котка Р.В.

23.03.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

8

Дамашнія заданні ў жыцці вучня: як правільна размеркаваць час (семінар-практыкум)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

9

Вольны час у нашай сям’і (адкрыты мікрафон)

Цывіс А.М.

Актавая зала

10

Узроставыя і псіхафізіялагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў (лекцыя/

вебінар)

Котка Р.В.

25.05.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

11

Як перамагчы брыдкаслоўе дзяцей (лекцыя)

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

12

Бацькоўскі аўтарытэт: дадзенасць або самаразвіццё (гутарка-дыялог)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

 

2 цыкл (для бацькоў вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі)

 

 

1

Праблемы адаптацыі і дэзадаптацыі падлеткаў (круглы стол)

Котка Р.В.

22.11.2020

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

2

Правы і абавязкі бацькоў у сферы адукацыі (лекторый)

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

3

Нормы ацэнкі рэзультатаў вучэбнай дзейнасці (лекторый)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

4

Псіхалагічныя праблемы парушэння дысцыпліны падлеткамі (лекцыя з элементамі практыкума)

Котка Р.В.

21.01.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

5

Дысцыплінарная адказнасць вучняў (лекцыя)

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

6

Эфектыўныя спосабы заахвочвання і пакарання (семінар-практыкум)

Цывіс А.М.

Актавая зала

7

Прычыны дзіцячых адыкцый. Роля бацькоў у іх пераадоленні. (трэнінг)

Котка Р.В.

25.03.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

8

Аб’ём, змест дамашніх заданняў, патрабаванні да якасці іх выхавання (лекторый)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

9

Арганізацыя вольнага часу падлетка (семінар-практыкум)

Цывіс А.М.

Актавая зала

10

Крызісныя сітуацыі ў жыцці дзіцяці. Віды дапамогі і алгарытмы дзеянняў бацькоў (лекцыя-практыкум)

Котка Р.В.

27.05.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

11

Адміністратыўная і крымінальная адказ-насць непаўналетніх

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

12

Бяспечны інтэрнэт: як засцерагчы дзіця ад лавушак ў сетцы Інтэрнэт (круглы стол)

Цывіс А.М.

Актавая зала

 

 

3 цыкл (для бацькоў вучняў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі)

 

1

Роля сям’і ў фарміраванні рэпра-дуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат (круглы стол)

Котка Р.В.

27.11.2020

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

2

Сучасны падлетак: праблемы ўзаемадзеяння (семінар)

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

3

Сям’я – аснова дзяржавы (круглы стол)

Цывіс А.М.

Актавая зала

4

Падлеткавы ўзрост: самавызначэнне, пошукі, надзеі (педагагічная кафедра)

Пашкевіч Н.М.

26.01.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

5

Адміністратыўная і крымінальная адказ-насць непаўналетніх

Асаскала Н.Л.

Актавая зала

6

Маральныя ўрокі маёй сям’і (адкрыты мікрафон)

Цывіс А.М.

Актавая зала

7

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу (псіхалагічны практыкум)

Котка Р.В.

30.03.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

8

Як дапамагчы дзіцяці ў выбары прафесіі (гасцёўня)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

9

Формула любові да свайго дзіцяці (бацькоўскі рынг)

Цывіс А.М.

Актавая зала

10

Аптымізацыя бацькоўска-дзіцячых адносін (трэнінг)

Асаскала Н.Л.

21.05.2021

16.30-17.10

 

17.20-18.00

 

 

18.10-18.50

Актавая зала

11

Духоўна-маральныя асновы сям’і і народныя традыцыі ў сямейным выхаванні (круглы стол)

Пашкевіч Н.М.

Актавая зала

12

Самаўдасканаленне асобы падлетка: заканамернасці, этапы, рэкамендацыі (семінар)

Котка Р.В.

Актавая зала

свернуть

ПАЛАЖЭННЕ аб бацькоўскім універсітэце

Ι. Агульныя палажэнні

1. Дадзенае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэт).

2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Беражноўская сярэдняя школа”.

3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.

4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:
- стварыць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;
- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

5. У сваёй рабоце універсітэт кіруецца:
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;
- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;
- дадзеным Палажэннем;
- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
7. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).

8. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:
- Кафедра прававых ведаў;
- Кафедра узроставай і сямейнай псіхалогіі;
- Кафедра педагогікі;
- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

9. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

10. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

II. Дзейнасць універсітэта

11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

12. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:
1-я сесія – кастрычнік-лістапад;
2-я сесія – снежань-студзень;
3-я сесія – люты-сакавік;
4-я сесія – красавік-май.

13. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

14. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага універсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

15. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.
16. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:
- I цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- II цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- III цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

17. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.

18. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:
- I Асновы прававых ведаў;
- II Асновы узроставай і сямейнай псіхалогіі;
- III Асновы педагагічных ведаў;
- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты маюць прафесійную адукацыю.

19. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацька-бацька”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.

20. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных кірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

21. Заняткі ва універсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў ( “круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

22. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыклу бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага установай адукацыі ўзору.


III. Удзельнікі бацькоўскага універсітэта

Іх правы і адказнасць.

22. Усе ўдзельнікі бацькоўскага універсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

23. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.

свернуть