Георгію Марчуку
Гарыць зорка на высокім небасхіле,
Едуць госці ў слаўны Давыд-град
Оду пець палескаму хлапчыне,
Радасць, шанаванне перадаць.
Гарынь-рэчанька ўміг памаладзее
І натхніць на новых казак рад.
Й елкі, і зёлкі, і кветкі – усё квітнее:
Мараць, як і ён, славутым стаць!
А з гары, што Замкавай завецца,
Рытмы, казкі, трапныя радкі
Чыстым говарам усё нясецца:
У родным краі моцныя масты
Класіка з гарынскай стараны!
Зышчук Юрый, вучань 11 класа (настаўнік Пашкевіч В.У.)