Раздзел 2
Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Школы, яе асноўныя задачы
Раздзел 3
Арганізацыя адукацыйнага працэсу і метадычная работа
Раздзел 4
Правы і адказнасць Школы
Раздзел 5
Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу
Раздзел 7
Парадак фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Школы
Раздзел 8
Матэрыяльна-тэхнічная база, фінансава-гаспадарчая дзейнасць Школы
Раздзел 9
Улік, справаздача і кантроль дзейнасці Школы
Раздзел 10
Рэарганізацыя і ліквідацыя Школы
Раздзел 11
Міжнароднае супрацоўніцтва
Раздзел 1
Агульныя палажэнні
1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беражноўская сярэдняя школа» (далей - Школа) з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе I - XI класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца навучальна-трэніравальны працэс па відах спорту.
2. Заснавальнікам Школы (далей - Заснавальнік) з'яўляецца Столінскі раённы выканаўчы камітэт (далей- Столінскі райвыканкам). Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны Заснавальнікам кіраваць дзейнасцю Школы, з'яўляецца аддзел адукацыі Столінскага раеннага выканаўчага камітэта (далей - аддзел адукацыі).
Дзяржаўная рэгістрацыя Школы як юрыдычнай асобы, унясенне змен і дапаўненняў ва Устаў здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3. Школа створана рашэннем Столінскага райвыканкама ад 22 кастрычніка 2009 г. № 1546 у форме Школы на падставе дзяржаўнай маёмасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
4. Школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, самастойна нясе адказнасць па сваім абавязацельствам, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.
5. Школа адказвае па сваім абавязацельствам грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідзіярную адказнасць па яе абавязацельствам нясе Заснавальнік.
6. Маёмасць Школы з'яўляецца непадзельнай і не можа быць размеркавана па ўкладах (долях, паях), у тым ліку і паміж работнікамі Школы. Маёмасць Школы з'яўляецца ўласнасцю Столінскага раеннага савета дэпутатаў і належыць Школе на праве аператыўнага кіравання.
7. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, адпаведныя бланкі і штамп, рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, можа маць свой гімн, флаг, эмблему.
У сваёй дзейнасці Школа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, загадамі органаў кіравання адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам.
8. Змяненні і дапаўненні ў Статут Школы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:
- стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў, прадстаўніцтваў, філіялаў;
- змены ўласніка маёмасці;
- змянення мэт і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідзіярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама другіх фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ў заснавальных дакументах;
- змянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ў адпаведнасці з якімі патрабуецца ўнясенне змен і дапаўненняў у заснавальныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.
10. Месца знаходжання Школы: вуліца Школьная, дом26, 225532, аграгарадок Беражное, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
11. Поўная назва Школы:
- на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беражноўская сярэдняя школа».
- на рускай мове: Государственное учреждение образования «Бережновская средняя школа».
Скарочаная назва Школы:
- на беларускай мове: Беражноўская сярэдняя школа. на рускай мове: Бережновская средняя школа.
12. Школа можа мець абасобленыя падраздзяленні, якія размешчаны паза месца яе знаходжання і якія здзяйсняюць усе або частку яе функцый у тым ліку функцыю прадстаўніцтва. Такія падраздзяленні з'яўляюцца філіяламі.
13. Кіраванне дзейнасцю філіялаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам Школы і Палажэннем, якое зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі.
14. Філіялы ствараюцца, рэарганізоўваюцца, перайменоўваюцца і ліквідуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 2
Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Школы, яе асноўныя задачы
15. Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
16. Асноўнай мэтай Школы з'яўляецца: фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоды чалавека, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, любові да сям'і і Радзімы праз рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.
17. Асноўнымі задачамі Школы з'яўляюцца:
- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;
- падрыхтоўка вучняў да паступлення ва Школы, якія забяспечваЮць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;
- фарміраванне і развіццё асобы школьнікаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, забеспячэнне авалодвання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.
18. Школа:
- будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;
- узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароў'я, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
- супрацоўнічае з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
У Школе забаронена стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
19. Асноўнымі відамі дзейнасці Школы, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2006. «Віды эканамічнай дзейнасці» (далей - АКРБ 005-2006), з'яўляюцца:
19.1 Агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі) (код групіроўкі 80102);
19.2 Агульная сярэдняя адукацыя (код групіроўкі 80210).
20. Школа здзяйсняе пазабюджэтную фінансава-гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасці АКРБ 005-2006:
20.1 Вырошчванне агародніны, іх насення і расады (код групіроўкі 01121);
20.2 Кветкаводства (код групіроўкі 01122);
20.3 Вытворчасць вырабаў з пробкі, саломкі і матэрыялаў для пляцення (код групіроўкі 20520);
20.4 Аптовы гандаль ломам і адходамі чорных і каляровых металаў (код групіроўкі 51571);
20.5 Аптовы гандаль неметалічнымі адходамі і неметалічным ломам (код групіроўкі 51579);
20.6 Перавозкі іншымі відамі транспарту, які падначальваецца раскладу (код групіроўкі 60219);
20.7 Дзейнасць школы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў (код групіроўкі 80410);
20.8 Пазашкольнае выхаванне і навучанне (код групіроўкі 80422);
20.9 Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў (код групіроўкі 92342);
20.10 Дзейнасць бібліятэк (код групіроўкі 92512);
20.11 Дзейнасць музеяў (код групіроўкі 92521);
20.12 Дзейнасць спартыўных аб'ектаў (код групіроўкі 92610);
20.13 Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код групіроўкі 93040).
21. Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Школа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.
22. Дзейнасць, якая падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», здзяйсняецца Школай пасля атрымання ў вызначаным парадку адпаведных ліцэнзій.
23. Даходы, якія атрымлівае Школа ад гаспадарчай дзейнасці, з'яўляюцца ўласнасцю Школы.
Раздзел 3
Арганізацыя адукацыйнага працэсу і метадычная работа
24. Школа складаецца з двух узроўняў: узроўню агульнай базавай адукацыі і ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі. Узровень агульнай базавай адукацыі складаецца з дзвюх ступеняў:
- агульнай пачатковай адукацыі (тэрмін навучання- 4 гады, І-ІV класы);
- агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання, з улікам пачатковай адукацыі - 9 гадоў, І-ІV, V-ІХ класы).
Узровень агульнай сярэдняй адукацыі ўключае трэцюю ступень: агульную сярэднюю адукацыю (тэрмін навучання з улікам базавай адукацыі- 11 гадоў, І-ІV, V-ІХ, Х-ХІ класы (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 11-12 гадоў - ХІІ-ХІІІ класаў)).
24.1 Агульная пачатковая адукацыя (I ступень) з'яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асноў асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.
Адукацыйны працэс у I і II класах па рашэнню аддзела адукацыі можа здзяйсняцца на базе дашкольных устаноў.
24.2 Агульная базавая адукацыя (І-ІІ ступені) з'яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ў Школе або ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
24.3 Агульная сярэдняя адукацыя (III ступень) завяршае падрыхтоўку вучняў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, або да ўсвядомленнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.
25. Па рашэнні Заснавальніка могуць быць адкрыты спецыялізаваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэграванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
26. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
Атэстацыя вучняў здзяйсняецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I і II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.
Атэстацыя можа здзяйсняцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных форм. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства адукацыі).
27. Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.
28. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
29. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на падставе гадавых адзнак.
30. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
31. Парадак пераводу вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Вучні, якія прапусцілі больш за 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета Школы.
32. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.
Выпускнікі, якія дабіліся выдатных поспехаў у вучобе за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
33. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з атрыманнем атэстата асобага ўзору, а за адменныя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - пахвальнымі лістамі.
34. Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору.
35. Вучням, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку і паспяхова вытрымалі выпускны кваліфікацыйны экзамен, выдаецца пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага).
36. Навучанне ў Школе здзяйсняецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ў Школе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх мовы, якія вывучаюцца, вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі. Па жаданню вучняў і іх бацькоў, або іншых законных прадстаўнікоў могуць быць створаны класы з рускай мовай навучання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
37. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Школе здзяйсняецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Міністэрствам адукацыі.
Штогод на падставе Тыповага вучэбнага плана Школа распрацоўвае асабісты план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.
Школа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў на факультатывах.
Арганізацыйна-выхаваўчая работа здзяйсняецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ў Школе.
38. Навучальны год у Школе пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння навучальнага года вызначаюцца Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год.
На працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю 30 каляндарных дзён, для вучняў I і II класаў - не меней 37 каляндарных дзён.
Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не меней 12 каляндарных тыдняў. Для вучняў IX класаў не меней 10 каляндарных тыдняў.
39. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях.
40. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку навучальных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах (вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі), у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі.
41. Адукацыйны працэс арганізоўваецца ў форме ўрокаў і розных форм пазакласнай і пазашкольнай работы. У вучэбным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатывы, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі.
Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні задаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У I класах дамашнія заданні не задаюцца.
42. Працягласць урока ў I класах- 35 хвілін, у ІІ-ХІ класах - 45 хвілін. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Школы. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам школы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйных устаноў» (далей - санітарныя правілы і нормы).
43. Харчаванне вучняў у Школе арганізоўваецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, які зацвярджаецца дырэктарам.
44. Форма атрымання адукацыі ў Школе - вочная.
Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа здзяйсняцца на даму па індывідуальным вучэбным планам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Дапускаецца таксама на падставе заяў бацькоў вучняў або асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прадстаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям'і або па індывідуальнаму вучэбнаму плану. Рашэнне аб навучанні вучня на даму па адным, некалькім або па ўсіх прадметах адпаведнага класа, або па індывідуальнаму плану і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Школы і зацвярджаецца загадам дырэктара. Навучанне вучняў самастойна (у сям'і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Школы ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
Калі вучань да паступлення ў Школу або за час навучання самастойна (у сям'і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Школы ва ўстаноўленным парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў адпаведны клас.
45. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі заканчваецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
46. Выхаванне вучняў ў Школе ажыццяўляецца ў працэсе навучання, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
47. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ў школе з'яўляюцца:
48.1. фарміраванне духоўнай і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;
48.2. выхаванне грамадзяніна і патрыёта;
48.3. выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям'і, традыцый і звычаяў беларускага народа, культуры іншых нацыянальных супольнасцей;
48.4. педагагічная і псіхалагічная падтрымка ў сацыяльным развіцці асобы;
48.5.развіццё пачуцця калектывізму і навыкаў міжасобасных адносін;
48.6. авалодванне навыкамі бяспечных і культурных паводзін, здаровага ладу жыцця;
48.7. фарміраванне экалагічнай культуры;
48.8. псіхолага-педагагічная прафілактыка дэвіянтных паводзін вучняў.
48. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных формах працоўных аб'яднанняў на працягу навучальнага года і ў канікулярны час.
49. Перавод (накіраванне) вучняў ў спецыяльныя ўстановы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння ўстаноў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
50. Арганізацыя і функцыяванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
51. Школай ажыццяўляецца метадычная работа па пытаннях выкарыстання навукова-метадычнай базы і прымянення педагагічных тэхналогій навучання.
52. Метадычная работа праводзіцца Школай па наступных накірунках:
- аказанне дапамогі педагагічным работнікам у ажыццяўленні індывідуальнага падыходу ў навучальна-выхаваўчым працэсе;
- удзел у экспертызе педагагічных інавацый, апрабацыі падручнікаў, навучальных праграм і методык;
- метадычная дапамога і падтрымка педагагічных работнікаў у іх рабоце з дзецьмі;
- вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту педагагічнай работы праз удзел у правядзенні семінараў, канферэнцый, метадычных аб'яднанняў.
53. У Школе маецца бібліятэчны фонд вучэбнай літаратуры. Папаўненне, абнаўленне, улік, захаванне і выкарыстанне бібліятэчнага фонду вучэбнай літаратуры ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
54. Педсавет Школы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.
Раздзел 4
Правы і адказнасць Школы
55. Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:
- уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі прапановы па ўдасканаленню сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;
- ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе Палажэння аб платных паслугах, якое распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
56. Школа нясе адказнасць:
- за якасць дадзенай адукацыі і паслуг;
- за захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы; іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 5
Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу
57. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў Школе з'яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.
58. У Школу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Школай рашэннем Столінскага райвыканкама.
Дзецям, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адказана ў прыняцці ў школу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.
59. Прыём дзяцей для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні, і медыцынскай даведкі пра стан здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
60. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўніцца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара школы.
Залічэнне ў XI класы праводзіцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
61. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве вучня, законнага прадстаўніка непаўналетняга, што навучаецца, ажыццяўляецца:
- 61.1 у выпадку перахода вучня ў іншую ўстанову адукацыі;
- 61.2 па ўласным жаданні.
62. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве Школы, ажыццяўляецца ў выпадку непаспяховасці па трох і болып навучальных прадметах, за выключэннем вучняў, якія засвойваюць атрыманне адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.
63. Школа не мае права пераводзіць вучня ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта няма згоды апошняй.
64. У адпаведны клас Школы пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі выключаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Школы і здаюць выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.
65. Асобы, якія не маюць агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, не навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але якія самастойна засвоілі вучэбныя праграмы, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі могуць прайсці выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі або за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі экстэрнам.
66. Вучні:
66.1 маюць права:
- на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
- пераход у іншую ўстанову адукацыі, у парадку устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- навучанне па індывідуальнаму навучальнаму плану ў межах адукацыйнай праграмы;
- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
- ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
- бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
- карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;
- атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
- бясплатнае карыстанне бібліятэкай, навучальнай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Школы;
- атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Школы;
- заахвочванне за поспехі ў навучальнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
- удзел у кіраванні Школай
- удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;
- моладзевых і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.
- іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
66.2 абавязаны:
- старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;
- паводзіць сябе з годнасцю, праяўляць павагу да малодшых, равеснікаў, старэйшых, быць міласэрным і чалавечным;
- падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў Школы, рашэнням органаў самакіравання Школы і вучнёўскага самакіравання, патрабаванням дадзенага Статута;
- прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю ў адзенні.
66.3 Вучню школы забараняецца:
- праносіць у школу і мець пры сабе выбухованебяспечныя прадметы, а таксама патроны, зброю і г. д.;
- правакаваць бойкі ў школе, а таксама ўдзельнічаць у іх, за выключэннем выпадкаў самаабароны ў межах, якія дапускаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- беспрычынна адсутнічаць на занятках;
- знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
- курыць у памяшканні і на тэрыторыі школы;
- прымаць удзел у азартных гульнях;
- красці, дапускаць вандалізм, свядома наносіць шкоду школьнай маёмасці, уласнасці вучняў і работнікаў школы;
- не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недобрасумленна;
- насіць у памяшканнях Школы галаўныя ўборы;
- карыстацца без дазволу настаўніка плеерамі, іншымі электроннымі прыстасаваннямі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі;
- нецэнзурна выказвацца.
67. Педагагічныя работнікі:
67.1 маюць права на:
- абарону прафесійнага гонару;
- забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
- творчую ініцыятыву, волю выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;
- доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;
- удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і ўтрыманні структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыі;
- удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Школы; удзел у кіраванні Школы; павышэнне кваліфікацыі;
- маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
- аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
- іншыя правы педагагічных працаўнікоў усталёўваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Школы;
- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі;
- на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання.
67.2 абавязаны:
- якасна і ў поўным аб'ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць здольнасці і схільнасці вучняў;
- аказваць уплыў на фарміраванне ў школьнікаў якасцей грамадзяніна, патрыёта, кулыуры паводзін;
- выбіраць найболын аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;
- павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;
- своечасова (не радзей аднаго разу ў пяць гадоў) праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі;
- якасна рыхтавацца да правядзення заняткаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, планаваць сваю работу на год і кожны ўрок;
- авалодваць высокімі маральнымі якасцямі;
- паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;
- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў;
- выконваць загады і ўказанні дырэктара Школы і яго намеснікаў, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;
- канкрэтныя абавязкі настаўніка вызначаюцца інструкцыяй адпаведнай пасады.
67.3 нясуць адказнасць:
- за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і звестак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
68. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі вучняў:здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, правядзеннем тэматычных і выніковых кантрольных работ;
72.3 па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку намеснікаў і педагагічных работнікаў;
72.4 прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічны і абслуговы персанал;
72.5 размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;
72.6 заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Школы, па бягучым рамонце Школы, афармленні і таспадарчаму напаўненню яе памяшканняў, збудаванняў і г. д.;
72.7 заключае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;
72.8 ажыццяўляе асабісты прыем грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
72.10 удзельнічае ў пасяджэннях савета аддзела адукацыі, у нарадах, якія праводіць начальнік аддзела адукацыі, яго намеснікі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Школы;
72.11 узначальвае савет Школы і кіруе яго работай;
72.12 згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Школы;
72.13 у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Школы, распараджаецца маёмасцю і нясе асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і яго эфектыўнае выкарыстанне;
72.14 прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
72.15 выступае асобай наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі Школы, здяйсняе банкаўскія аперацыі, падпісвае фінансавыя дакументы;
72.16 набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;
72.17 заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
72.18 ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
73. Аплата працы дырэктара Школы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
74. Службовыя абавязкі дырэктара Школы зацвярджае начальнік аддзела адукацыі.
75. У Школе ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскія камітэты, дзейнасць якіх здзяйсняецца згодна з адпаведнымі палажэннямі.
76. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.
77. Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з'яўляецца садзейнічанне Школе ў ажыццяўленні функцый Статута, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і схільнасцей вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
78. Бацькоўскі камітэт выконвае наступныя функцыі: вучэбна-выхаваўчую (аказанне дапамогі ў вучобе і пазакласнай дзейнасці), культурна-масавую (арганізацыя экскурсій, паездак, наведванне тэатраў, выстаў і г. д.), спартыўна-турысцкую, прафарыентацыйную (дапамога ў правядзенні гутарак аб прафесіях, экскурсій на прадпрыемствы), гаспадарча-бытавую і функцыю карэкціроўкі сямейнага выхавання (работа з небяспечнымі сем'ямі).
Раздзел 7
Парадак фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Школы
79. Працоўныя адносіны работнікаў у Школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), заключанымі згодна з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі.
80. Работнікі Школы маюць права ўдзельнічаць у кіраванні Школай, на абарону прафесійных інтарэсаў, асабістага гонару і годнасці.
81. Штатны расклад Школы зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі на аснове тыповых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.
82. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў, якія падцвярджаюць гэта.
Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
83. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім займацца дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда ці па медыцынскім паказчыкам, а таксама асобы, якія маюць судзімасці. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў правапарушэнняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
84. Аплата працы работнікаў Школы здзяйсняецца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а такжа школьнымі палажэннямі аб матэрыяльным стымуляванні.
85. Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.
Раздзел 8
Матэрыяльна-тэхнічная база, фінансава-гаспадарчая дзейнасць Школы
86. Заснавальнік выдзяляе Школе неабходныя ей пабудовы і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, іншую маёмасць, неабходную для выхавання і навучання.
Маёмасць, якая перададзена Школе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Школа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права ўладання, выкарыстання і распараджэння ім ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнаоці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.
87. Маёмасць Школы складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, вартасць якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.
88. Школа не мае права без згоды ўласніка адчуждаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, якія выдзелены ёй па смеце.
89. Матэрыяльна-тэхнічная база Школы фарміруецца па дзеючым нарматывам з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу Школы і форм навучання.
90. Фінансаванне Школы здзяйсняецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду Школы.
Прыцягненне Школай дапаможных сродкаў не азначае паніжэння нарматываў і размераў яе фінансавання з бюджэту.
91. Дапаможнымі крыніцамі фінансавання Школы з'яўляюцца:
- 91.1 даход, атрыманы ад рэалізацыі прадукцыі, арэнды памяшканняў, выканання работ і аказання паслуг;
- 91.2. дабрачынная дапамога юрыдычных і фізічных асоб;
- 91.3. сродкі апякунскага савета;
- 91.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
92. Школа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дапаможных адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.
Вартасць дапаможных адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Школы па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.
93. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку здзяйснення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
94. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Школы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабрачынных дапамог арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
95. Школа можа прадставіць па давераннасці начальніку аддзела адукацыі права:
- 95.1 здзяйсняць банкаўскія аперацыі, падпісваць фінансавыя дакументы;
- 95.2 набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;
- 95.3 заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
- 95.4 прадстаўляць інтарэсы школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
- 95.5 іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 9
Улік, справаздача і кантроль дзейнасці Школы
96. Школа ў поўным аб'еме здзяйсняе:
- 96.1. аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці і аперацый, складання балансу і прадстаўлення ва ўстаноўленным парадку бухгалтарскіх справаздач ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 года «Аб бухгалтарскім уліку ісправаздачы» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2001 г. № 42-3) цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі;
- 96.2. прадстаўленне пісьмовай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы, формы і парадак якіх устанаўліваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2004 года «Аб дзяржаўнай статыстыцы», аддзелу адукацыі.
97. Школа можа перадаць на дагаварных умовах правы і абавязкі пералічаныя ў падпунктах 96.1, 96.2 пункта 96 аддзелу адукацыі.
98. Рэвізія дзейнасці Школы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
99. Прахожданне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 10
Рэарганізацыя і ліквідацыя Школы
100. Рэарганізацыя Школы здзяйсняецца па рашэнню Заснавальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
101. Школа можа быць ліквідавана ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рашэнню:
- заснавальніка; гаспадарчага суда;
- органа, які рэгістрыруе.
102. Парадак і працэдура ліквідацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
103. Пры ліквідацыі Школы маёмасць і фінансавыя сродкі Заснавальніка вяртаюцца яму.
104. Школа лічыцца ліквідаванай з даты ўнясення запісу аб ліквідацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Раздзел 11
Міжнароднае супрацоўніцтва
105. Школа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыізамежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену' вопытам арганізацыі агульнасярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.).
106. Школа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнай сярэдняй адукацыі) па абмену педагагічнымі работнікамі і вучнямі, па стварэнню сумесных (асацыяваных) устаноў.
107. Міжнароднае супрацоўніцтва Школа здзяйсняе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.